Пантыфік спачувае інданезійцам пасля разбуральнага цунамі
Цунамі адбылося ў ноч на 23 снежня 2018 г. паміж інданезійскімі астравамі Ява і Суматра. Прычынай магло стаць нядаўняе вывяржэнне вулкана Анак-Кракатау.
“Мае думкі ў гэты момант скіраваныя да народа Інданезіі, пацярпелага ад сур’ёзнага стыхійнага бедства, якое прывяло да страт сярод насельніцтва; многія зніклі без вестак, засталіся без даху на галавой, быў нанесены вялізны матэрыяльны ўрон. Я запрашаю ўсіх далучыцца да мяне ў малітве за ахвяр і іх блізкіх. Выказваю сваю духоўную блізкасць да эвакуіраваных і ўсіх, хто пацярпеў, молячы Бога аб палягчэнні іх пакут. Звяртаюся да міжнароднай супольнасці, каб гэтыя браты і сёстры не засталіся без нашай салідарнасці і падтрымкі”, - сказаў Папа.
Паводле апошніх дадзеных, колькасць ахвяр трагедыі дасягнула 168 чалавек, але ўвесь час працягвае расці, яшчэ 745 чалавек паранены, 30 прапалі без вестак.