Папа благаславіў фігуркі дзіцятка Езуса для традыцыйных ясляў
Пасля малітвы “Анёл Панскі” Святы Айцец благаславіў фігуркі дзіцятка Езуса, якія на Божае Нараджэнне будуць пакладзены ў святочныя яслі.
Па традыцыі на ватыканскую плошчу перад Божым Нараджэннем іх прыносяць дзеці з рымскіх араторыяў. Менавіта да іх звярнуўся Папа. “Дарагія дзеці, калі вы ў сваіх дамах збярэцеся разам на малітве перад яслямі, засяроджваючы свой зрок на Дзіцятку Езусе, вы адчуеце вялікае здзіўленне з-за гэтай вялікай таямніцы. Няхай Святы Дух уложыць у вашыя сэрцы пакору, пяшчотнасць і дабрыню Езуса. Гэта сапраўдныя Каляды! Няхай гэта станецца ў вас і членах вашай сям'і”, - сказаў Францішак
16 снежня 2018, 14:17