Папа да Рымскай курыі: сіла любой установы – у прызнанні памылак
21 снежня 2018 г. Папа правёў традыцыйную перадсвяточную сустрэчу з супрацоўнікамі Рымскай курыі, з якімі падзяліўся сваімі разважаннямі пра самае актуальнае ў жыцці Касцёла.
Пантыфік адзначыў, што ў свеце існуе шмат пакут: мігранты, якія сустракаюцца з страхам і забабонамі людзей; беднасць і галеча; насілле, накіраванае супраць слабых і жанчын; войны, аб’яўленыя і неаб’яўленыя. “Колькі нявіннай крыві праліваецца кожны дзень! Колькі нялюдскасці і жорсткасці акружае нас з усіх бакоў! Колькіх людзей сістэматычна, і нават сёння, катуюць у паліцэйскіх участках, турмах і лагерах бежанцаў у розных раёнах свету”, - звярнуў увагу ён.
, - заўважыў Святы Айцец. Ён падзякаваў за гераічны прыклад мучанікаў і многіх добрых самаран: маладых людзей, сем’яў, дабрачынных і грамадскіх рухаў, шматлікіх вернікаў і духавенства.
Францішак папрасіў не забывацца і пра “антысведчанне” і скандалы, выкліканыя некаторымі сынамі і слугамі Касцёла, які вось ужо многія гады сур’ёзна займаецца выкараненнем зла злоўжыванняў і заклікае не забывацца пра пакуты непаўналетніх ахвяр. На самой справе, і сам Касцёл, разам з сваімі вернымі сынамі, з’яўляецца ахвярай здрады і злачынства, звярнуў увагу ён.
, - заявіў Пантыфік.
Францішак шчыра падзякаваў супрацоўнікам сродкаў масавай інфармацыі, якія заставаліся сумленнымі і аб’ектыўнымі ў выкрыцці злоўжыванняў. “Мы памятаем, што толькі дзякуючы сустрэчы з прарокам Натанам, Давід усвядоміў цяжар свайго граху. Сёння нам патрэбны новыя Натаны, якія дапамогуць шматлікім Давідам абудзіцца з заганнага і крывадушнага жыцця”, - лічыць Святы Айцец.
, - сказаў Пантыфік.
У сваёй прамове Францішак згадаў таксама пра “нявернасць” тых, хто “здраджвае сваё пакліканне, прысягу, місію, кансэкрацыю Богу і Касцёлу”. Паводле Папы, гэтыя асобы прыкрываюцца добрымі намерамі, каб ударыць у сваіх братоў і пасеяць разлад, падзелы і замяшанне.
На думку Францішка, у гэтым годзе адбылося шмат добрага: Сінод Біскупаў на тэму моладзі, чарговыя крокі па рэфармаванні Рымскай курыі, добрыя вынікі Ватыканскага банку, новыя ватыканскія законы... Ён нагадаў пра новаабвешчаных благаслаўлёных і святых. Сапраўднай прычынай для радасці Пантыфік назваў вялікую колькасць кансэкраваных мужчын і жанчын, біскупаў і святароў, якія ў цішыні, святасці і адданасці жывуць сваім пакліканнем.
“Сіла любой установы заключаецца не ў тым, што яна складаецца з дасканалых людзей – гэта немагчыма, – але ў яе пастаянным імкненні да самаачышчэння, здольнасці да сціплага прызнання памылак і іх направы, здольнасці ўставаць пасля падзення, у бачанні святла Божага Нараджэння, якое выходзіць з ясляў у Бэтлееме, пераадольвае гісторыю і даходзіць да Другога Прышэсця”, - падкрэсліў Папа.
“Божае Нараджэнне дае ўпэўненасць у тым, што сапраўдная сіла Касцёла і нашай паўсядзённай працы, часта схаванай, заснаваная на Духу Святым, Які стагоддзямі яго падтрымлівае і абараняе, ператвараючы нават грахі ў магчымасць для прабачэння, падзенні ў магчымасці для абнаўлення, зло ў магчымасць для ачышчэння і перамогі”, - выказаў упэўненасць Францішак у сваім выступленні перад супрацоўнікамі Рымскай курыі.