Папа да законнікаў пра небяспеку адсутнасці духоўнага запалу
Аўдыенцыя адбылася 6 снежня 2018 г. у Ватыкане. Яна была прымеркавана да 800-годдзя заснавання Ордэна Найсвяцейшай Панны Марыі Міласэрнасці, першапачатковай мэтай якога быў выкуп з мусульманскага палону хрысціян у перыяд Рэканкісты на Пірэнейскім паўвостраве.
Пасля адмены рабства ў ХІХ ст., законнікі прынялі ў якасці галоўнай місіі клопат пра вязняў і іх сем’і, а таксама аказанне дапамогі хрысціянамі, якія падвяргаюцца пераследу. Паводле Святога Айца, сёння існуе больш нявольнікаў, чым ў часы заснавання супольнасці.
, - заахвоціў Папа.
Францішак нагадаў законнікам, што немагчыма ісці за Хрыстом толькі часткова, трэба прысвяціць гэтаму ўсё жыццё. “Прашу вас, не падавайцеся спакусе разумення вашай ахвяры і дару сябе ў якасці інвестыцыі, прызначанай для асабістай выгады, для дасягнення пэўнага статусу ці бяспечнага жыцця”, - заклікаў ён.
Святы Айцец звярнуў увагу на рэчы, якія могуць пагражаць законніку: свет, д’ябал і цела. “Гэтыя небяспечныя рэчы часам закамуфліраваны і мы іх не заўважаем, але іх наступствы відавочныя. Яны ўсыпляюць сумленне і выклікаюць духоўны параліч, што вядзе да ўнутранай смерці. Таксама мы павінны быць уважлівымі, каб не паддацца недахопу духоўнага запалу. Падумаем пра духоўную марнасць, якая ціха ўваходзіць у наша жыццё і паступова рассейвае прыгажосць і сілу першай любові да Бога ў нашых душах”, - звярнуў увагу Францішак у прамове да кансэкраваных асоб.