Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа да жыхароў Канады: няхай святло Пана ажыўляе вашае жыццё

Папа Францішак пажадаў усім жыхарам Канады, каб святло Пана ажыўляла ўсе сферы іх асабістага жыцця і жыцця краіны.

Напярэдадні святаў Божага Нараджэння Пантыфік запісаў кароткі віншавальны відэазварот да жыхароў Канады. Запіс на роднай мове Святога Айца, іспанскай, з англійскімі субтытрамі быў паказаны на канадскім каталіцкім тэлеканале “Salt and Light” (Соль і Святло).

“Праз гэты тэлеканал я хачу ахапіць усю Канаду і дасягнуць кожнага яе жыхара, каб пажадаць шчаслівага і святога Божага Нараджэння. Няхай святло Пана ажыўляе вас усё больш і больш у вашым асабістым жыцці, у сацыяльным і палітычным жыцці, у жыцці прадпрымальніцтва і правапарадку. Няхай Бог благаслаўляе вас”, - пажадаў Францішак і папрасіў жыхароў Канады памятаць пра яго ў сваіх малітвах.

Гэта не першы калядны відэазварот Францішка. Некалькі дзён таму ён павіншаваў армію Італіі. Пантыфік падкрэсліў, што “перажываць свята Божага Нараджэння далёка ад полымя любові сям’і і радзімы складана”, аднак падбадзёрыў салдат і афіцэраў, сказаўшы, што яны “слаўныя і мужныя”. Святы Айцец падзякаваў за адвагу і запэўніў іх у духоўнай блізкасці.

Відэавіншаванне Францішка
Навіна ў фармаце аўдыё
29 снежня 2018, 13:06