Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа пра значэнне каляднага спеву “Ціхая ноч”

Святы Айцец падкрэсліў значэнне каляднага спеву “Ціхая ноч”. Сёлета аднаму з самых вядомых хрысціянскіх гімнаў, шырока распаўсюджанаму па ўсім свеце спаўняецца 200 гадоў.

“Дзякуючы сваёй глыбокай прастаце, спеў дапамагае зразумець падзеі Святой ночы. Збаўца Езус, Які нарадзіўся ў Бэтлееме, дэманструе нам любоў Бога Айца. Даверым Яму ўсё сваё жыццё”, - сказаў Францішак 12 снежня 2018 г., падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.

Тэкст песні быў напісаны маладым каталіцкім святаром Ёзэфам Морам у 1816 г. Праз два гады, 24 снежня 1818 г., у вігілію Божага Нараджэння, ён прыйшоў са сваім творам да арганіста касцёла св. Мікалая і школьнага настаўніка ў Арнсдорфе Франца Грубэра і папрасіў напісаць да яго музыку. Прэм’ера “Stille Nacht” адбылася ў той жа дзень на ўрачыстай св. Імшы. Выканалі гімн самі аўтары. Сёння спеў перакладзены на мноства моў.

Навіна ў фармаце аўдыё
12 снежня 2018, 12:48