Пошук

Слуга Божы Мельхіёр Юзаф Фардон, канвентуальны францішканін Слуга Божы Мельхіёр Юзаф Фардон, канвентуальны францішканін  

Святы Айцец ухваліў беатыфікацыю францішканіна з Гродна

21 снежня 2018 г. Францішак ухваліў дэкрэты аб беатыфікацыйных і кананізацыйных працэсах. Між іншым, ён прызнаў гераічнасць цнотаў францішканіна Мельхіёра Фардона з Гродна.

Першы з дэкрэтаў прызнае мучаніцтва кс. Рыхарда Хенкеса, святара з Таварыства каталіцкага апостальства, які загінуў у канцэнтрацыйным лагеры ў Дахау 22 лютага 1945 г.

Апрача айца Фардона, дэкрэты аб гераічнасці цнотаў датычаць: дапаможнага біскупа Кракаўскай архідыяцэзіі Яна Петрашка; італьянскага святара Джузэпэ Кодзічэ, заснавальніка Пабожнага Аб’яднання Сясцёр Наведзін Беззаганнай Панны; сіра-малабарскага святара з Індыі Аўгусціна Укена, заснавальніка манаскай Кангрэгацыі Сясцёр Любові; іспанца, кс. Даратэа Эрнандэса Вэра, заснавальніка свецкага Інстытута “Евангельская Круцыята”; канвентуальнага францішканіна Джыралама Марыя Баізі; мексіканца з Орэну Аўгустыніянаў, айца Мігеля Савала Лопеса; Антанэты Джульяна, занавальніцы манаскай Кангрэгацыі Бедных Служак Хрыста Валадара; італьянкі, сястры Леанарды ад Езуса Укрыжаванага, з манаскай Кангрэгацыі Сясцёр Мукі Езуса Хрыста; італьянкі, Амбраджыны ад св. Карла, з манаскай Кангрэгацыі Апекі св. Юзафа; свецкага верніка з Італіі Карла Танкрэдзі Фалеці дзі Барола, аднаго з заснавальнікаў манаскай Кангрэгацыі Сясцёр св. Анны.

Мельхіёр Фардон нарадзіўся 5 жніўня 1862 у Гродне, памёр там жа 27 лютага 1927 г. Быў гвардыянам кляштараў канвентуальных францішканаў у Гродне і Вільні, спаведніком і паплечнікам св. Максімільяна Кольбэ.

Навіна ў фармаце аўдыё
22 снежня 2018, 14:37