Святы Айцец асудзіў тэракт у Егіпце
Папа назваў “бессэнсоўным і жорсткім дзеяннем” тэракт, які быў накіраваны на турыстычны аўтобус недалёка ад піраміды Гізы, у Егіпце.
У тэлеграме на імя прэзідэнта краіны Абдула Фатах Ас-Сісі Святы Айцец запэўніў аб сваіх малітвах за ахвяры тэракту і іх сем'і, за параненых і работнікаў аварыйна-выратавальных службаў, якія так хутка прыйшлі на дапамогу, пасля тэракту. Пантыфік выказаў надзею, што “усе прымуць удзел у барацьбе супраць насілля праз салідарнасць і мір”.
У выніку выбуху, які адбыўся 28 снежня 2018 г. загінула трох в’етнмскіх турыстаў і егіпецкі гід, а дзесяць чалавек было паранена. У сваю чаргу егіпецкія сілы бяспекі забілі 40 чалавек падазраваных у гэтым тэракце. Паводле паведамлення міністэрства ўнутраных спраў Егіпта, яны планавалі серыю нападаў на дзяржаўныя ўстановы, турыстычныя месцы, паліцэйскія будынкі і культавы цэтры.
30 снежня 2018, 14:29