Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты
Папа падчас Крыжовага шляху ў Панаме Папа падчас Крыжовага шляху ў Панаме 

Папа: Крыжовы шлях Езуса працягваецца ў нашы дні

Шлях самотнасці і цярпенняў Езуса працягваецца ў нашы дні ў шматлікіх абліччах, якія пакутуюць ад раўнадушша і нячуласці грамадства, заўважыў Папа падчас Крыжовага шляху ў Панаме.

Набажэнства прайшло ў рамках Сусветных дзён моладзі вечарам 25 студзеня 2019 г. на ўзбярэжжы Сінта Кастэра. Каля 400 тыс. юнакоў і дзяўчат разам з Францішкам маліліся за мігрантаў і бежанцаў, за ахвяр наркаманіі і гандлю людзьмі, за пажылых людзей, якія былі адрынуты грамадствам, за дзяцей, пазбаўленых дзяцінства або нават магчымасці нарадзіцца, за навакольнае асяроддзе і мір паміж народамі.

Пантыфік перакананы – адказнасць за тое, што здараецца ў свеце, ляжыць, у тым ліку на тых, хто лічаць сябе хрысціянамі.

“[Таксама і мы, Твае сябры, Пане, паддаемся апатыі і нерухомасці. Нярэдка нас перамагаў і паралізаваў канфармізм. Цяжка было распазнаць Цябе ў браце, што пакутуе: мы адварочвалі позірк, каб не бачыць; уцякалі ў шум, каб не чуць; закрывалі раты, каб не крычаць]”

, - сказаў ён.

Святы Айцец заўважыў, што людзям заўсёды лягчэй быць побач з тымі, хто перамагае і мае поспех, таму яны паддаюцца “культуры булізму, знявагаў і запалохвання”. Гэты шлях, аднак, дыяметральна супрацьлеглы шляху Пана, Які атаясаміў сябе з кожным чалавекам, што адчувае сябе забытым, Які пажадаў абняць усіх, “каго мы лічым нягоднымі адбымкаў, ласкавасці, благаслаўлення; ці яшчэ горш, нават не ўсведамляем, што яны гэтага патрабуюць, ігнаруем іх”.

Крыжовы шлях Божага Сына працягваецца ў “заглушаным крыку дзяцей, якім перашкаджаюць нарадзіцца і шматлікіх іншых, якім адмаўляюць у праве на дзяцінства, сям’ю, адукацыю”; “у жанчынах, што спазналі знявагу, эксплуатацыю і пакінутасць, якіх пазбавілі годнасці ці ігнаравалі яе”; “у смутных вачах моладзі, якая бачыць, што яе пазбаўляюць надзеі на будучыню па прычыне адсутнасці адукацыі і годнай працы”; “у трывозе маладых абліччаў, нашых сяброў, якія трапляюць у сеткі несумленных людзей – сярод іх ёсць таксама тыя, якія сцвярджаюць, што служаць Табе, Пане, – сеткі эксплуатацыі, злачынаннасці і злоўжыванняў”, сказаў Папа.

“[Крыжовы шлях Твайго Сына працягваецца ў моладзі з нахмуранымі тварамі, якая згубіла здольнасць марыць, ствараць і вынаходзіць заўтрашні дзень, якая “выходзіць на пенсію” з пакутамі пасіўнасці і канфармізму – аднаго з самых распаўсюджаных наркотыкаў нашага часу]”

, - дадаў Святы Айцец.

Паводле Францішка, Крыжовы шлях Езуса працягваецца ў пакутах людзей, якія замест “салідарнасці з боку грамадства, поўнага дабрабыту, сустакаюць адмаўленне, цярпенні і беднасць”; у мігрантах, якіх абвінавачваюць ва ўсіх няшчасцях. Крыжовы шлях працягваецца ў “самотнасці пажылых людзей, пакінутых і адчужаных”; карэнных народаў, “пазбаўленых зямлі, каранёў і культуры”.

“[Ойча, Крыжовы шлях Твайго Сыно працягваецца ў крыку нашай маці зямлі, да глыбіні параненай забруджваннем паветра, бясплоднасцю палёў, забруджваннем водаў, у крыку зямлі, якую бачым растаптанай знявагай і шалёным спажывальніцтвам, што выходзіць за ўсе разумныя межы]”

, - сказаў Пантыфік.

Крыжовы шлях Езуса працягваецца ў грамадстве, якое згубіла здольнасць плакаць і ўзрушвацца перад абліччам цярпенняў людзей, дадаў ён.

Перад абліччам шматлікіх пакут сучаснага свету Францішак заклікаў маладых людзей станавіцца “міратворцамі, будаўнікамі еднасці і ферментамі братэрства”, бяручы прыклад з Панны Марыі. Важна, як Маці Божая, быць здольнымі стаяць ля крыжа з сэрцам, не закрытым, але “якое ўмее суправаджаць, якое ведае ласкавасць і самааданнасць; якое разумее, што такое спагада, паступаючы з пашанай, далікатнасцю і разуменнем”.

“Навучы нас, Пане, стаяць ля падножжа крыжа, ля падножжа крыжоў. Расчыні нашы сэрцы ў гэты вечар, збаў нас ад паралізаванасці і разгубленасці, ад страху і роспачы. Ойча, навучы нас казаць: вось я разам з Тваім Сынам, разам з Марыяй і мноствам умілаваных вучняў, якія прагнуць прыняць Тваё Валадарства да свайго сэрца. Амэн”, - закончыў сваю малітву на заканчэнне Крыжовага шляху Францішак.

Рэпартаж з Крыжовага шляху ў Панаме
Навіна ў фармаце аўдыё
26 студзеня 2019, 10:53
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031