Францішак ахрысціў 27 немаўлят
Найбольш важнай задачай бацькоў, звязанай з хростам, з’яўляецца перадача веры сваім дзецям. І гэта трэба рабіць як словамі, так і ўсім жыццём, звярнуў увагу Францішак падчас імправізаванай гаміліі. Пазней дзіця будзе пазнаваць праўды веры праз катэхізацыю, але аснову павінна даць сям’я, падкрэсліў ён.
Вельмі важнай педагагічнай задачай Пантыфік лічыць стварэнне правільнай, спакойнай атмасферы ў сям’і. Ён звярнуўся да бацькоў і заклікаў іх пазбягаць сварак у прысутнасці дзяцей. Святы Айцец адзначыў, што спрэчкі і нават сваркі – гэта не заўсёды дрэнна, таму што яны дазваляюць высветліць многія рэчы, але гэта павінна адбывацца не пры дзецях, каб яны не бачылі і не чулі павышаных галасоў, паколькі гэта нараджае ў іх неспакой.
Большасць ахрышчаных немаўлятаў – гэта дзеці супрацоўнікаў розных устаноў Дзяржавы Ватыкан і Святога Пасаду. Эўхарыстую разам з Пантыфікам канцэлебравалі, між іншым, кардынал Конрад Краеўскі і арцыбіскупы Георг Генсвайн, Джамп’ера Глодэр і Фернанда Вэрхес.