Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Хрост у Сікстынскай капэле Хрост у Сікстынскай капэле 

Францішак: падзякуем Пану за дар хросту

Дзякаваць Пану да дар веры і заставацца мужнымі сведкамі Езуса, заклікаў Францішак на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 9 студзеня 2019 г. прайшла ў ватыканскай Зале Паўла VI.

“У бліжэйшую нядзелю мы будзем адзначаць свята Хросту Пана. Гэта свята, якое завяршае літургічны перыяд Божага Нараджэння, запрашае нас адкрыць нанова ласку сакрамэнту нашага хросту. Праз яго мы сталі хрысціянамі, злучыўшыся з Хрыстом і Яго Касцёлам”, - сказаў Папа.

Каб годна падрыхтавацца да свята, Францішак заклікаў вернікаў даведацца пра дату свайго хросту і заўсёды памятаць пра яе, як пра дзень свайго нараджэння для веры. “Падзякуем Пану за дар веры і папросім Святога Духа аб сіле, кабмы былі мужнымі сведкамі Езуса”, - заахвоціў Пантыфік.

Свята Хросту Пана Касцёл адзначае ў нядзелю пасля ўрачыстасці Аб’яўлення Пана. Сёлета, гэта 13 студзеня 2019 г. Па традыцыі, у гэты дзень Пантыфік удзяляе сакрамэнт хросту дзецям. Абрад адбываецца падчас св. Імшы ў Сікстынскай капэле.

Навіна ў фармаце аўдыё
09 студзеня 2019, 10:45
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930