Пошук

Гасцінічны комплекс Dusit у Найробі Гасцінічны комплекс Dusit у Найробі 

Францішак спачувае жыхарам Кеніі ў сувязі з тэрактам у Найробі

Папа Францішак выказаў спачуванні ў сувязі з тэрактам у Найробі і запэўніў у малітоўнай блізкасці сем’і памерлых і пацярпелых у выніку жорсткай атакі.

“Глыбока засмучаны весткай пра смерць і раненні, выкліканыя тэрактам у гасцінічным комплексе ў Найробі, Яго Святасць Францішак запэўнівае ўсіх, каго закрануў гэты бессэнсоўны акт жорсткасці, у сваёй духоўнай блізкасці”, - гаворыцца ў спачувальнай тэлеграме, якую ад імя Пантыфіка падпісаў Дзяржсакратар Яго Святасці Папы, кардынал Пьетра Паралін.

Пантыфік скіраваў шчырыя спачуванні ўсім жыхарам Кеніі, асабліва сем’ям памерлых і ўсім пацярпелым ад выбуху. Молячы Бога аб ласцы аздараўлення для параненых, Святы Айцец удзяліў кенійскаму народу благаслаўленне суцяшэння і моцы.

Нагадаем, што 15 студзеня 2019 г. побач з гасцінічным комплексам Dusit у сталіцы Кеніі, Найробі, прагрукатаў выбух і распачалася стральба. Па апошніх звестках, 15 чалавек загінулі, яшчэ каля 30 атрымалі раненні. На працягу наступных дзён у раёне ўсё яшчэ вялася перастрэлка. У будынку гасцініцы застаюцца закладнікі. Эвакуацыя працягваецца. Адказнасць за тэракт узяла на сябе адна з радыкальных ісламісцкіх груповак.

Навіна ў фармаце аўдыё
18 студзеня 2019, 13:58