Пошук

Цыркавы калектыў з Кубы на аўдыенцыі ў Ватыкане Цыркавы калектыў з Кубы на аўдыенцыі ў Ватыкане 

Пантыфік: прыгажосць узносіць сэрцы да Бога

Прыгажосць вядзе людзей да Бога, падкрэсліў Святы Айцец, вітаючы калектыў кубінскіх цыркавых артыстаў, якія выступілі напрыканцы агульнай аўдыенцыі, 2 студзеня 2019 г. у Ватыкане.

“Яны, сваімі выступленнямі, нясуць прыгажосць; прыгажосць, якая патрабуе вялікіх высілкаў – мы гэта бачылі, – доўгіх трэніровак, пастаяннага развіцця... Але прыгажосць заўсёды ўзносіць сэрцы да вышыняў, прыгажосць робіць нас дабрэйшымі, усіх; прыгажосць вядзе нас да дабрыні, і вядзе таксама да Бога”, - сказаў Папа.

Напрыканцы звароту Пантыфік заклікаў цыркавы калектыў з Кубы працягваць несці прыгажосць усяму свету.

Выступленне кубінскіх артыстаў у Ватыкане
Навіна ў фармаце аўдыё
02 студзеня 2019, 12:52