Пошук

Пантыфік заклікаў да малітвы за моладзь

Кіраваць позірк на Марыю, якая з’яўляецца прыкладам радасці і крыніцай натхнення, заахвоціў моладзь Францішак, каментуючы ў спецыяльным відэа сваю малітоўную інтэнцыю на студзень.

Змест папскага разважання тычыцца Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць праз два тыдні ў Панаме. “Вы, маладыя людзі, у Марыі маеце прыклад радасці і крыніцу натхнення. Выкарыстай Сусветныя дні моладзі ў Панаме, каб сузіраць Хрыста з Марыяй”, - заклікаў Святы Айцец.

“Няхай кожны на сваёй роднай мове моліцца Ружанец у інтэнцыі міру. І папрасі сілы марыць і працаваць на карысць міру. Давайце маліцца за маладых, асабліва ў Лацінскай Амерыцы, каб па прыкладзе Марыі адгукнуліся на заклік Пана, несці свету радасць Евангелля”, - запрасіў Папа ў сваім відэа-каментары да малітоўнай інтэнцыі на студзень 2019 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
09 студзеня 2019, 12:05