Пошук

Папа Францішак Папа Францішак 

Папа: Бог і чалавек назаўжды разам – добрая навіна на пачатку года

Дзякуючы Панне Марыі Бог назаўсёды злучыўся з чалавецтвам, падкрэсліў Папа падчас св. Імшы, якую 1 студзеня 2019 г. цэлебраваў у ватыканскай базыліцы з нагоды ўрачыстасці Святой Багародзіцы Марыі.

“Бог і чалавек назаўжды разам – вось добрая навіна на пачатку года. Бог – гэта не валадар, які ў самотнасці жыве на нябёсах, але ўцелаўлёная Любоў. Ён нарадзіўся як мы, з маці, каб стаць братам для кожнага, каб стаць блізкім...”, - заўважыў у сваёй гаміліі Пантыфік.

Паводле Святога Айца, дзякуючы Панне Марыі мы лепш разумем, што такое любоў Бога: гэта любоў “бацькоўская і мацярынская, як любоў маці, што ніколі не перастае верыць у сваіх дзяцей і ніколі іх не пакідае. Бог-з-намі любіць нас незалежна ад нашым памылак, ад нашых грахоў, ад таго, што робім са светам. Бог верыць у чалавецтва, у якім вылучаецца, першая і непараўнальная, Яго Маці”.

Папа заклікаў вернікаў на пачатку новага году прасіць аб ласцы здзіўлення, каб зноў адчуць тое, што адчувалі на пачатку жыцця верай. У гэтым дапамагае Багародзіца, “якая нарадзіла Пана і нараджае таксама Пана ў нас”, лічыць Пантыфік.

Касцёл таксама патрабуе дару здзіўлення, захаплення тым фактам, што з’яўляецца домам Бога жывога, Нявестай Пана, Маці, што нараджае дзяцей. Без гэтага здзіўлення Касцёл рызыкуе стаць падобным на “прыгожы музей старажытнасцяў”, зазначыў Папа.

Рэпартаж з базылікі св. Пятра

Паводле Францішка, мы павінны дазволіць Марыі глядзець на нас. Яна бычыць у нас не грэшнікаў, але сваіх дзяцей і гэта запальвае ў нас полымя надзеі, дапамагае ўзрастаць у веры.

Акрамя позірку сучасны, фрагментаваны свет, патрабуе абдымкаў Марыі. “Ёсць шмат роспачы і самотнасці паўсюль: увесь свет злучаны, але здаецца больш раз’яднаным”, - з жалем заўважыў Пантыфік.

“Марыя гэта сродак ад самотнасці і падзелаў. Яна Маці суцяшэння, якая су-цяшае: стаіць побач з тымі, хто ў самоце. Яна ведае, што каб суцешыць не дастаткова толькі слоў, а патрэбна прысутнасць. І Яна прысутная, як маці. Дазволім ёй абняць наша жыццё”, - заклікаў Пантыфік.

Акрамя таго, трэба дазволіць Панне Марыі весці нас за руку, каб не згубіцца на шляху, не трапіць у няволю, думаючы, што з'яўляемся свабоднымі, каб не паддацца злобе, якая ёсць слабасцю. “Маці Божая – гэта не штосьці дадатковае. Яна павінна быць прынята ў жыццё”, - падкрэсліў у сваёй гаміліі Папа.

Навіна ў фармаце аўдыё
01 студзеня 2019, 11:09