Пошук

Папа падчас сустрэчы з італьянскімі паліцэйскімі Папа падчас сустрэчы з італьянскімі паліцэйскімі 

Папа да паліцэйскіх: захоўваць каштоўнасці і быць міласэрнымі

Прысутнасць Хрыста дапамагае трымаць галаву высока ўзнятай, нават нягледзячы на цяжкасці, а таксама падштурхоўвае да жыцця любоўю, міласэрнасцю і братэрствам, нагадаў Папа.

17 студзеня 2019 г. Францішак прыняў на аўдыенцыі кіраўніцтва і супрацоўнікаў Інспекцыі па ахове грамадскага парадку “Ватыкан” – спецыяльнага падраздзялення рымскай паліцыі, якое займаецца аховай плошчы св. Пятра і клапоціцца аб бяспецы Пантыфіка падчас яго падарожжаў па тэрыторыі Італіі.

Святы Айцец выказаў падзяку сваім гасцям за прафесіяналізм і “годнае пахвалы служэнне”, а таксама звярнуў увагу на важнасць захавання хрысціянскіх каштоўнасцей і пачуцця прыналежнасці да супольнасці, якіх рызыкуе пазбавіцца сучасная цывілізацыя.

“[Прыкладайце намаганні ў гэтым кірунку: захоўвайце карані, бо карані, гэта тое, што дае нам тоеснасць. Наша тоеснасць з’яўляецца сучаснай, але паходзіць з каранёў і будзе перадавацца нашым дзецям, нашым унукам заўсёды з каранямі]”

, - дадаў Папа.

Спасылаючыся на нядаўнія святы Божага Нараджэння і Аб’яўлення Пана, Пантыфік заўважыў, што прыйсце Езуса “дае сэнс нашаму жыццю і стымулюе надзею, дапамагаючы трымаць галаву высока ўзнятай, нягледзячы на цяжкасці і штодзённыя праблемы”. “У той жа час, яно падштурхоўвае нас да любові, да жыцця братэрствам і міласэрнасцю, асабліва да людзей, якія пакутуюць ад хвароб, адзіноты і маргіналізацыі”, - сцвердзіў Францішак.

Святы Айцец зазначыў, што падобная блізкасць павінна асаблівым чынам характарызаваць служэнне паліцэйскіх, пакліканне якіх, па словах Папы, быць “спецыялістамі ў блізкасці”. Ён выказаў свой смутак па прычыне частай адсутнасці сведчання такой салідарнасці з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе, з боку людзей, якія называюць сябе хрысціянамі.

Рэпартаж з сустрэчы Папы з паліцэйскімі
Навіна ў фармаце аўдыё
17 студзеня 2019, 14:58