Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа павіншаваў Усходнія Цэрквы з Раством Хрыстовым

Папа Францішак павіншаваў вернікаў Усходніх Цэркваў, каталіцкіх і праваслаўных, якія жывуць паводле юліянскага календара, з Божым Нараджэннем.

“Да іх я звяртаю мае самыя сардэчныя і братэрскія пажаданні ў знак паяднання паміж усімі намі хрысціянамі, якія прызнаюць Езуса як Пана і Збаўцу. Усім ім жадаю радасных святаў Раства Хрыстовага”, - сказаў Пантыфік 6 студзеня 2019 г. у Ватыкане, падчас сустрэчы на малітве “Анёл Панскі”.

Большасць Праваслаўных Цэркваў свету перайшла на грэгарыянскі каляндар. Божае Нараджэнне 25 снежня святкуюць разам з католікамі і пратэстантамі праваслаўныя грэкі, балгары, румыны, чэхі, кіпрыёты, і першы сярод роўных Кансантынопальскі Патрыярхат. На пазіцыях юліянскага календара застаецца, сярод іншых, і Руская Праваслаўная Царква, у склад якой уваходзіць Беларускі Экзахрат. Таму праваслаўныя вернікі Беларусі таксама святкуюць Раство Хрыстова 7 студзеня.

Навіна ў фармаце аўдыё
06 студзеня 2019, 11:37