Пошук

Кс. Паола Даль’Оліа Кс. Паола Даль’Оліа 

Святы Айцец прыняў сям’ю выкрадзенага ў Сірыі святара

Пантыфік прыняў 30 студзеня 2019 г. у Доме св. Марты сям’ю кс. Паола Даль’Оліа. Аб гэтым паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы. Езуіт быў выкрадзены ў Сірыі ісламскімі фундаменталістамі.

Аўдыенцыя мела форму прыватнай і прайшла ў асабліва сардэчнай атмасферы. На ёй прысутнічала маці святара, чатыры сястры і брат. “Сустрэча з’яўляецца жэстам цеплыні і блізкасці з боку Папы да сям’і італьянскага езуіта, які быў выкрадзены ў Сірыі ў ліпені 2013 г.”, - гаворыцца ў заяве.

Ужо шэсць гадоў пра кс. Даль’Оліа няма ніякай інфармацыі. Нават невядома, ці законнік, якому 63 гадоў яшчэ жывы. Ён заснаваў у Сірыі экуменічную манаскую супольнасць Мар Муса. Яго высока цанілі за прыхільнасць справе міру і супрацоўніцтва паміж мусульманамі і хрысціянамі.

Навіна ў фармаце аўдыё
31 студзеня 2019, 11:12