Пошук

Пантыфік у аэрапорце Абу-Дабі Пантыфік у аэрапорце Абу-Дабі 

Святы Айцец завяршыў трохдзённы візіт у ААЭ

Францішак завяршыў трохдзённы візіт у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Пасля кароткай цырымоніі развітання, самалёт эмірацкіх авіяліній з Папам на борце вылецеў у Рым.

У аэрапорце Пантыфіка праводзілі арабскія ўлады на чале з спадкаемцам трону, прынцам Мухамедам бэн Заід Аль Нахаянам, а таксама дэлегацыя Касцёла, якую ўзначаліў Апостальскі вікарый Паўднёвай Аравіі, біскуп Паўль Хіндэр.

Прызямленне “папскага” самалёта чакаецца ў аэрапорце Чампіна каля 17.00.

Падчас палёту адбылася традыцыйная прэс-канферэнцыя для журналістаў, якія суправаджалі Францішка ў падарожжы.

Візіт Пантыфіка ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты быў названы гістарычным. Гэта быў першы візіт Рымскага Пантыфіка на Аравійскім паўвостраве, упершыню тут Папа ўзначаліў св. Імшу для 180 тыс. чалавек. Пілігрымка была прымеркавана да 800-годдзя сустрэчы св. Францішка Асізскага і султана Малік аль-Каміля, якая адбылася ў 1219 г. у Егіпце.

Навіна ў фармаце аўдыё
05 лютага 2019, 13:56