Пошук

pope-francis-stands-next-to-grand-imam-of-al--1549286334275.JPG

Святы Айцец наведаў мячэць і сустрэўся з Радай Старэйшын

4 лютага 2019 г. Францішак наведаў Вялікую мячэць Абу-Дабі і месца пахавання шэйха Заіда. Яго суправаджаў Вялікі Імам мячэці Аль-Азхар і тры міністры: замежных спраў, талерантнасці і культуры.

Пасля візіту ў мусульманскі храм, Пантыфік правёў сустрэчу з Сусветнай Мусульманскай Радай Старэйшын – незалежнай міжнароднай арганізацыяй са штаб-кватэрай у Абу-Дабі, якая спрыяе ўстанаўленню міра ў ісламскай супольнасці. У яе ўваходзяць навукоўцы, эксперты і палітыкі, аб’яднаныя ідэяй справядлівасці, незалежнасці і ўмеранасці.

Навіна ў фармаце аўдыё
04 лютага 2019, 14:36