Францішак правёў прыватную сустрэчу з эмірацкім прынцам
4 лютага 2019 г. у Прэзідэнцкім палацы Абу-Дабі прайшла афіцыйная цырымонія прывітання Пантыфіка. Тут Францішка прыняў прынц спадчыннік пасаду Мухамед бэн Заід Аль Нахаян.
“З падзякай за цёплы прыём і гасціннасць, запэўніваючы ў маёй малітоўнай памяці, выпрошваю для Вашай Высокасці і ўсяго народа Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў Боскага благаслаўлення міру і братэрскай салідарнасці”, - напісаў Пантыфік у кнізе ганаровых гасцей.
Францішак падарыў прынцу бронзавы медальён, на якім адлюстравана сустрэча св. Францішка і султана Малек аль-Каміля ў 1219 г., што падкрэслівае міжрэлігійны характар візіту.
04 лютага 2019, 12:18