Пошук

Папа з членамі Камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой Папа з членамі Камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой 

Францішак: Блізкі Усход павінен стаць зямлёй міру

Пантыфік запэўніў вернікаў Цэркваў Блізкага Усходу ў сваёй няспыннай малітве аб тым, “каб землі, з’яднаныя ў збаўленчым плане Бога, пасля доўгай ночы канфліктаў змаглі ўбачыць світанне міру”.

1 лютага 2019 г., на заканчэнне XVII сесіі Камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой, папа Францішак прыняў яе членаў на аўдыенцыі ў Ватыкане.

“Гэту працоўную сесію вы прысвяцілі разважанням на тэму сужэнства, - заўважыў Святы Айцец. - Мне падабаецца засяроджвацца над словамі з Кнігі Быцця: “І стварыў Бог чалавека паводле свайго вобразу, паводле Божага вобразу стварыў яго, стварыў мужчыну і жанчыну” (Быц 1, 27). Чалавек цалкам увасабляе вобраз Бога не паасобку, але калі жыве ў трывалым саюзе любові, таму што Бог – гэта супольнасць любові”.

“[Я ўпэўнены, што ваша праца, здзейсненая ў атмасферы згоды, будзе на карысць сям’і дзяцей Божых, Нявесты Хрыста, якую хочам прадставіць Пану “Касцёлам, які не мае плямы, ці заганы” (Эф 5, 27), без ран і падзелаў, у прыгажосці поўнага адзінства]”

, - адзначыў Францішак.

Пантыфік заўважыў, што многія з прысутных з’яўляюцца прадстаўнікамі Цэркваў Блізкага Усходу, “жахліва пазначаных вайной, насіллем і пераследам”. Святы Айцец папрасіў іх пераказаць мясцовым вернікам яго пастаянную памяць і малітву.

“Блізкі Усход павінен стаць зямлёй міру, не можа працягваць заставацца тэрыторыяй сутычак. Няхай вайна, дачка ўлады і галечы, уступіць месца спакою, дачцэ закону і справядлівасці, і няхай нашы браты хрысціяне будуць прызнаныя грамадзянамі ў поўнай меры і з аднолькавымі правамі”, - пажадаў Францішак.

Рэпартаж з Папскай прыватнай бібліятэкі

“Жыцці шматлікіх святых нашых Цэркваў – гэта зерні, кінутыя на гэтыя землі і расквітнеўшыя ў небе. Адтуль яны падтрымліваюць шлях да поўнага адзінства”, - заўважыў Пантыфік напрыканцы сустрэчы. Ён падзякаваў сваім гасцям, запэўніўшы, што зерне гэтага адзінства ўзыходзіць, у тым ліку, дзякуючы працы Камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой.

Навіна ў фармаце аўдыё
01 лютага 2019, 13:46