Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак каментуе сваю інтэнцыю: рабства не засталося ў мінулым

“Нават тады, калі мы ігнаруем яго існаванне, рабства не адышло ў мінулае”, - такая думка гучыць у відэа-пасланні Папы, у якім ён каментуе сваю малітоўную інтэнцыю на люты для Сусветнай сеткі малітвы.

“Сутыкнуўшыся з гэтай трагічнай рэальнасцю, ніхто не можа ўмыць рукі, калі не хоча быць, у пэўным сэнсе, саўдзельнікам гэтага злачынства супраць чалавецтва. Мы не можам ігнараваць таго факту, што сёння ў свеце існуе столькі рабства, колькі было раней, або, магчыма, больш”, - звярнуў увагу Францішак у відэа.

“Будзем маліцца аб велікадушным прыманні ахвяраў гандлю людзьмі і прымусовай прастытуцыі, а таксама любой іншай формы гвалту”, - агучыў сваю малітоўную інтэнцыю на люты 2019 Пантыфік.

Відэа з удзелам Францішка
Навіна ў фармаце аўдыё
07 лютага 2019, 12:55