Францішак: маліцеся за мяне і Бэнэдыкта XVI
Пантыфік папрасіў вернікаў маліцца за яго і яго служэнне. Адмысловы заклік ён скіраваў на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 20 лютага 2019 г. прайшла ў ватыканскай Зале Паўла VI.
“У бліжэйшую пятніцу мы будзем адзначаць свята Катэдры св. Пятра, апостала. Маліцеся за мяне і маё служэнне, каб заўсёды і паўсюль умацоўваў братоў у веры, а таксама за папу Бэнэдыкта”, - заклікаў Францішак.
Свята Катэдры св. Пятра адзначаецца 22 лютага. Падчас яго ўшаноўваецца ўлада кіравання Касцёлам, перададзеная Езусам Пятру і яго наступнікам. У гэты дзень вернікі асаблівым чынам моляцца за Папу, які з’яўляецца бачным галавой Касцёла на зямлі і гарантам яго адзінства.
20 лютага 2019, 11:34