Францішак: рабіць стаўку на жыццё, а не на смяротнае пакаранне
“Чалавечае жыццё з’яўляецца дарам, які мы атрымалі, самым важным і асноўным, крыніцай усіх іншых дароў і ўсіх іншых правоў, і таму павінна быць абаронена”, - нагадаў Францішак. Ён дадаў, што для верніка, чалавек створаны па вобразу і падабенству Божаму, але для ўсіх, незалежна ад рэлігійнай прыналежнасці, кожнае жыццё мае каштоўнасць.
“Калі гэта праўда, што грамадства і супольнасці часта сутыкаюцца з вельмі сур’ёзнымі злачынствамі, якія пагражаюць агульнаму дабру і бяспецы асобных людзей, то гэтак жа дакладна, што сёння ёсць і іншыя сродкі выкуплення віны за прычыненую шкоду, і што турэмныя сістэмы ўсё больш і больш эфектыўныя ў абароне грамадства ад зла, якое могуць прычыніць некаторыя людзі”. – падкрэсліў Пантыфік.
, - сказаў Папа.
Святы Айцец адзначыў станоўчасць факту, што ўсё больш і больш краін “робяць стаўку на жыццё, а не на смяротнае пакаранне” ці нават цалкам выдаляюць яго з крымінальнага заканадаўства. Ён нагадаў, што чалавек не губляе сваёй годнасці, нават калі здзейсніў самае сур’ёзнае злачынства.
Францішак заклікаў удзельнікаў форуму заахвочваць кіраўніцтва краін, прымаць неабходныя крокі ў кірунку поўнай адмены смяротнага пакарання. “Гэта наш абавязак – прызнаваць годнасць кожнага чалавека і працаваць так, каб не нішчылася жыццё іншых”, - заявіў Папа.