Пантыфік наведае чарговую парафію Рымскай дыяцэзіі
У нядзелю, 3 сакавіка 2018 г., у другой палове дня Святы Айцец наведае рымскую парафію св. Крыспіна з Вітэрба, на поўначы Вечнага горада, паведаміў Вікарыят Рыма.
Францішак сустрэнецца з дзецьмі і моладдзю і адкажа на іх пытанні. Затым ён паразмаўляе з бацькамі дзяцей, якія атрымалі або хутка атрымаюць сакрамэнт хросту. У парафіяльным доме яго будуць чакаць каля трыццаці асоб, якія засталіся без прытулку і сродкаў да існавання. Пасля сустрэчы з імі, Пантыфік прывітае дабрачынцаў і валанцёраў. Наступнай групай, з якой ён правядзе сустрэчу, стануць хворыя і няпоўнаспраўныя.
Літургічная частка візіту ўключыць сакрамэнт споведзі, Папа асабіста паспавядае вернікаў, і Эўхарыстыю з удзелам усёй парафіі.
Гэта будзе 19-ы візіт Францішка ў парафіі Рымскай дыяцэзіі.
25 лютага 2019, 13:27