Папа: хто любіць, знойдзе рашэнні, дзе іншыя бачаць толькі праблемы
Папа сустрэўся з супрацоўнікамі ўстановы ААН, якая займаецца мабілізацыяй фінансавых рэсурсаў у мэтах павелічэння вытворчасці прадуктаў харчавання і паляпшэння сітуацыі з харчаваннем у бедных краінах, на заканчэнне візіту ў штаб-кватэру ФАО, які адбыўся 14 лютага 2019 г.
“Дзякую за тое, што крочыце супраць плыні: сучаснай тэндэнцыяй з’яўляецца запавольванне ў змяншэнні крайняй беднасці і павелічэнне багаццяў, сканцэнтраваных у руках невялікага кола людзей. Нямногія маюць шмат, але нашмат больш людзей – мае мала”, - сказаў Святы Айцец.
, - дадаў ён.
Паводле Папы, для добрага выканання працы на карысць патрабуючых, трэба да кампетэнцый дадаць чалавечую адчувальнасць. Таму важна паглыбляць духоўнае жыццё і прагненні, якія робяць больш шырокім сэрца, робяць людзей і народы больш высакароднымі.
Францішак заклікаў супрацоўнікаў Міжнароднага фонда сельскагаспадарчага развіцця не думаць, што іх праца з’яўляецца толькі кропляй у моры патрэб. Каб перамагчы гэту спакусу трэба заносіць сваю дзейнасць да Пана.
, - сцвердзіў Пантыфік.
Звяртаючыся да веруючых людзей, Папа заклікаў іх заўсёды праз малітву “зараджаць батарэю чыстай энергіяй”. Для тых, хто не верыць, малітвай можа стаць прагненне дабра для бліжніх, імкненне быць больш велікадушнымі, “пасыланне добрых хваляў”, як кажуць падлеткі. “Каб ісці наперад, трэба любіць”, - дадаў Святы Айцец.
“Хто любіць, той мае фантазію, каб знайсці рашэнні там, дзе іншыя бачаць толькі праблемы. Хто любіць, той дапамагае іншым, згодна з іх патрэбамі і крэатыўнасцю, а не згодна з загаддзя прынятымі ідэямі ці агульнымі прынцыпамі. Ён з’яўляецца творцам: любоў вядзе да творчасці...”, - закончыў сваю прамову Папа.