Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа: робататэхніка на службе чалавецтва, а не наадварот

25 лютага 2019 г. Папа прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння Папскай акадэміі жыцця, прысвечанага этыцы робататэхнікі.

Францішак адзначыў існаванне парадоксу ў сучасным свеце: з аднаго боку чалавецтва стала валодаць навукова-тэхнічным патэнцыялам для забеспячэння шырокага росквіту ў роўнай ступені для ўсіх, з іншага, яно жыве ў працяглых канфліктах і велізарнай няроўнасці, што падрывае адзінства чалавечай сям’і і яе будучыню.

Эвалюцыя сучаснага тэхнічнага патэнцыялу стварае небяспечную сітуацыю: замест таго, каб даваць чалавечаму жыццю прылады, якія яго паляпшаюць, само жыццё даручаецца логіцы механізмаў, якія вырашаюць аб яго каштоўнасці, адзначыў Папа.

“Штучны інтэлект, робататэхніка і іншыя тэхналагічныя інавацыі павінны быць выкарыстаны для таго, каб унесці свой уклад у службу чалавецтва і абарону нашага агульнага дома, а не наадварот, як, на жаль, прадказваюць некаторыя ацэнкі”, - сказаў Францішак.

Ён заклікаў членаў Папскай акадэміі жыцця да тэалагічнага абнаўлення для “крытычнага асэнсавання адносін паміж хрысціянскай верай і маральным дзеяннем”.

Навіна ў фармаце аўдыё
25 лютага 2019, 14:03