Папа скіраваў відэапасланне да ўдзельнікаў сусветнага саміту
Ян Мойсік
Гэта найбуйнейшы сусветны форум, у якім прымаюць удзел прадстаўнікі урадаў і міжнародных арганізацый а таксама навукоўцы, каб разам абмяркоўваюць практыку кіравання і інавацый у развіцці паслуг грамадскага сектара.
На пачатку відэапаслання Пантыфік узгадаў свой нядаўні візіт у гэтую краіну, якая імкнецца развівацца на аснове талерантнасці, братэрства, узаемнае павагі і свабоды. Папа перакананы, што магчыма вырашыць праблемы кожнай краіны, калі будзем развівацца разам, адзін побач аднаго з адкрытасцю і павагай, гатовыя ўзяць на сябе ўсе праблемы ў гэтай “глабальнай вёсцы”
“Я думаю пра вас і вашы намаганні ў гэтых днях, калі вы абмяркоўваеце ключавыя пытанні, у тым ліку выклікі палітыкі, эканамічнага развіцця, ахову навакольнага асяроддзя, выкарыстання тэхналогій. Я жадаў бы, каб фундаментам разважання не было “што з’яўляецца найлепшай нагодай да эксплуатаці? Але які тып свету мы хочам пабудаваць? Гэта заданне, якое схіляе нас працаваць, з думкай пра народы і людзей, а не толькі пра эканамічныя інтарэсы. Гэта праблема не аднаго дня, але будучыні. Тычыцца адказнасці, якая ляжыць на нас: перадаваць гэты наш свет тым, хто прыйдзе пасля нас, абараняць яго ад дэградацыі як навакольнага асяроддзя, так і іншых відаў дэградацыі, перш за ўсё маральнай дэградацыі”, - падкрэсліў Папа.
Святы Айцец нагадаў, што немагчыма гаварыць пра ўстойлівае развіццё без салідарнасці. Можна нават казаць, што дабро, калі не з’яўляецца супольным, не з’яўляецца сапраўдным дабром. Паводле яго думаць і дзейнічаць патрабуюць сапраўднага дыялогу з іншым, таму што без яго не існуе ніякай будучыні для мяне, для кожнага з нас. “Я жадаю вам, каб у час вашых роздумаў і працы, вы пачалі бачыць асобы, заўважаць крык народаў, крык бедных, і параздумваць над запатрабаваннямі дзяцей”, - сказаў Францішак.