Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец: хто любіць Касцёл, умее дараваць

“Той, хто любіць Касцёл, умее дараваць, паколькі ведае, што сам грэшнік і мае патрэбу ў Божым прабачэнні”, - заўважыў Папа, сустракаючыся 20 лютага 2019 г. з вернікамі італьянскай дыяцэзіі Бэнэвэнта.

Францішак падзякаваў прысутным за арганізацыю свайго мінулагодняга падарожжа ў Петрэльчыну, месца нараджэння Падрэ Піо, у 50-годдзе смерці святога.

Пантыфік звярнуў увагу сваіх гасцей на галоўную, на яго думку, рысу іх вядомага ва ўсім свеце земляка – любоў да Касцёла і вернасць яму. Св. Падрэ Піо прымаў Касцёл з усімі яго цяжкасцямі.

“[Ён любіў Касцёл з вялікай колькасцю яго праблем і нягод, з многімі грэшнікамі. Бо Касцёл – святы, гэта Нявеста Хрыста, але мы, дзеці Касцёла, з’яўляемся грэшнікамі – і некаторыя вялікімі! Але ён любіў Касцёл такім, якім ён ёсць, не нішчыў яго словамі, як гэта модна рабіць цяпер]”

, - заўважыў Францішак.

Святы Айцец падкрэсліў, што не можна жыць пастаянна абвінавачваючы Касцёл. Гэта метады д’ябла. Трэба выкрываць дэфекты, але толькі для таго, каб іх выправіць: так робіць чалавек, які любіць Касцёл з яго праблемамі і прымае яго з грахамі яго дзяцей.

Францішак заклікаў вернікаў дарыць любоў людзям найбольш уразлівым і тым, хто знаходзіцца ў патрэбе. “Кожны з нас, распаўсюджваючы Боскую любоў, спрыяе пабудове больш справядлівага і адзінага свету. Прытрымліваючыся прыкладу св. Падрэ Піо, калі ласка, не стамляйцеся давяраць сябе Хрысту і абвяшчаць Яго дабрыню і Яго міласэрнасць праз сведчанне вашага жыцця. Гэта тое, што людзі нашага часу чакаюць ад вучняў Пана”, - сказаў ён.

Папа заклікаў вернікаў заўсёды пачынаць не са слоў, а са сведчання, што “любоў з’яўляецца больш цудоўнай, чым нянавісць, што сяброўства больш прыгожае за варожасць, што братэрства паміж усімі намі лепшае за вайну”.

Навіна ў фармаце аўдыё
20 лютага 2019, 11:13