Пошук

Падчас сустрэчы з прадстаўнікамі Нацыянальнага савета Княства Манака Падчас сустрэчы з прадстаўнікамі Нацыянальнага савета Княства Манака 

Святы Айцец сустрэўся з прадстаўнікамі Княства Манака

Папа прыняў 2 лютага 2018 г. у Ватыкане прадстаўнікоў Нацыянальнага савета Княства Манака. Ён падзякаваў палітыкам за сумесную з Святым Пасадам працу па пытаннях, што ўяўляюць узаемную цікавасць.

Пантыфік спаслаўся на сваё сёлетняе Пасланні на Сусветны дзень міру і звярнуў увагу на неабходнасць палітыкі, якая з’яўляецца служэннем чалавечай супольнасці. Ён пажадаў сваім гасцям успрымаць іх дзейнасць, як працу дзеля агульнага дабра і на карысць кожнага грамадзяніна.

Папа падзякаваў за працу Фонду імя Альберта II, які ў супрацоўніцтве з Каталіцкім Касцёлам, іншымі хрысціянскімі канфесіямі, а таксама НДА падтрымлівае экалагічныя ініцыятывы, нясе сацыяльна-эканамічную дапамогу бедным краінам, падтрымліваючы сем’і, сферы адукацыі і аховы здароўя. На яго думку, такія ініцыятывы з’яўляюцца “закваскай надзеі” і фарміруюць у людзях стаўленне ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

На сённяшніх дарослых ляжыць вялікая адказнасць за моладзь, якая патрабуе дапамогі ў развіцці і рэалізацыі талентаў, хоча ўдзельнічаць у служэнні агульнаму дабру сваёй краіны і свету. Святы Айцец заклікаў тэрмінова будаваць масты паміж людзьмі і краінамі, паколькі сёння свет перажывае “час недаверу і эгаізму”.

Жыхары Манака могуць абапірацца на асноўныя каштоўнасці Княства, натхнёныя Евангеллем і пасланнем любові, лічыць Пантыфік. Гэтыя каштоўнасці даюць магчымасць прынесці Евангелле ў асабістае жыццё і палітыку, развіваць культурны дыялог, справядлівасць і братэрства.

Францішак падкрэсліў, што ў эпоху чалавечага прагрэсу патрэбная спасылка на мараль і сумленне. Чалавек павінен усведамляць сваю адказнасць і ўстаць на шлях міру з самім сабой, з іншымі і стварэннем. У гэтым заключаецца “мірная палітыка”, якую Папа заклікаў пашыраць членаў Нацыянальнага савета Манака.

“Я прашу Бога, каб падтрымаў вашыя намаганні і ўмацаваў сувязі, якія аб’ядноўваюць вас у служэнні Княству і міжнароднай супольнасці”, - завяршыў сваю прамову Пантыфік.

Навіна ў фармаце аўдыё
02 лютага 2019, 12:17