Святы Айцец уручыць ватыканскі ордэн ісламскаму дзеячу
Напярэдадні папскага візіту ў Абу-Дабі, кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду Алесандра Джызоці паведаміў, што Святы Айцец прысвоіў ватыканскі ордэн мусульманскаму дзеячу.
Францішак уручыць Ордэн Пія ІХ (Ordine Piano) Мухамеду Махмуду Абдэль Саламу, былому дарадцы Вялікага імама Аль-Азхар, за яго выдатную працу па міжрэлігійным дыялогу і за ўмацаванне адносін паміж Аль-Азхар і Каталіцкім Касцёлам. Цырымонія пройдзе 26 сакавіка 2019 г. у Ватыкане.
Ордэн Пія IX – папскі рыцарскі ордэн, якім узнагароджваюць за выдатныя заслугі перад Касцёлам і грамадствам.
03 лютага 2019, 13:06