Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец: Касцёл не баіцца гісторыі, а любіць яе

“Касцёл не баіцца гісторыі, але любіць яе і хоча любіць яшчэ больш і лепш, як яе любіць Бог!”, - падкрэсліў Францішак падчас сустрэчы з супрацоўнікамі Ватыканскага сакрэтнага архіву.

Аўдыенцыя прайшла 4 лютага 2019 г. у Ватыкане. Падчас яе Пантыфік абвясціў аб адкрыцці для даследчыкаў архіўных дакументаў, якія тычацца пантыфікату Пія ХІІ. Яны стануць даступнымі з 2 сакавіка 2020 г.

“Постаць гэтага Пантыфіка, якому давялося кіраваць Чоўнам св. Пятра ў адзін з самых смутных і цёмных момантаў ХХ стагоддзя”, нярэдка станавілася аб’ектам дыскусій і нават крытыкі, якая вялася з пэўнымі “забабонамі ці перабольшваннем”. Сёння Пій ХІІ “належным чынам ацэнены і прадстаўлены ў справядлівым святле, дзякуючы яго шматгранным якасцям: у першую чаргу, пастырскім, але і тэалагічным, аскетычным, дыпламатычным”, сказаў Папа.

Францішак падкрэсліў, што прыняў рашэнне аб адкрыцці архіваў з упэўненасцю, што даследаванні змогуць праліць святло на хвалебныя хвіліны Пія ХІІ, а таксама паказаць яго постаць у цяжкія моманты, звязаныя з прыняццем складаных рашэнняў, гуманітарнымі ініцыятывамі і актыўнай дыпламатыяй.

Навіна ў фармаце аўдыё
04 сакавіка 2019, 13:54