Стала вядомай назва Апостальскай адгартацыі на тэму моладзі
“Vive Cristo, esperanza nuestra”, - так будзе гучаць арыгінальная назва паслясінадальнай Апостальскай адгартацыі ў форме ліста да моладзі, якую Францішак падпіша ў Ларэта 25 сакавіка 2019 г.
Дакумент быў напісаны на іспанскай мове. Папа хоча даверыць яго тэкст Найсвяцейшай Панне Марыі, менавіта таму адправіцца ў італьянскі санктуарый ва ўрачыстасці Звеставання Пана.
Трэба нагадаць, што Адгартацыя стане вынікам працы Сінода Біскупаў, які праходзіў у Ватыкане з 3 да 28 кастрычніка 2018 г. на тэму: “Моладзь, вера і распазнанне паклікання”. Яе тэкст будзе апублікаваны пасля падпісання і прадстаўлены на спецыяльнай прэс-канферэнцыі, якую арганізуе Зала Друку Святога Пасаду.
20 сакавіка 2019, 12:44