Папа да палітыкаў: Евангелле дапамагае бачыць сапраўднае дабро
Аўдыенцыя адбылася 22 сакавіка 2019 г. Яна была прымеркавана да 1150-годдзя смерці св. Кірыла, які адышоў у вечнасць 14 лютага 869 г. у Рыме.
Паводле Папы, св. Кірыл, меў здольнасць спрыяць будаванню “адносін паміж народамі, пазначаных узаемным знаёмствам і шчырасцю”, становячыся, такім чынам, “сувязным звяном паміж рознымі культурамі і касцёльнымі традыцыямі”.
, - сказаў ён.
Пантыфік падкрэсліў важнасць духоўнай і культурнай спадчыны св. Кірыла і св. Мятода для народаў Чэхіі і Славакіі. “Ваша гісторыя вучыць, што хрысціянства заўсёды было крыніцай надзеі і сілы, каб уздымацца, асабліва ў самыя цёмныя і складаныя перыяды”, - зазначыў ён.
Паводле Францішка, евангелізацыйная дзейнасць св. Кірыла і св. Мятода сярод народаў Паноніі і Маравіі, стварэнне імі славянскага алфавіта і пераклад Бібліі на стараславянскую мову, з'яўляецца “дарам, як для рэлігійнага жыцця, так і для культурнага развіцця” гэтых земляў.
Святы Айцец заўважыў, што евангелізацыйную дзейнасць Апосталаў славян можна лічыць “мадэллю інкультурацыі”, асноўныя элементы якой застаюцца актуальнымі ў наш час. “Евангелле не аслабляе, калі па-сапраўднаму знаходзіць месца ў розных лакальных культурах, але дапамагае людзям і грамадствам распазнаваць і рэалізоўваць дабро, праўду і прыгажосць”, - сказаў Пантыфік.