Папа: салідарнасць і дыялог – адказ на фанатызм і падзелы
Сустрэча адбылася 30 сакавіка 2019 г. на пляцоўцы перад Вежай Хасана ў Рабаце.
У прамове Францішак зазначыў, што яго візіт у Марока з’яўляецца цудоўнай нагодай, каб пасадзейнічаць міжрэлігійнаму дыялогу і ўзаемнаму знаёмству паміж хрысціянамі і мусульманамі. Ён нагадаў, што сёлета адзначаецца 800-годдзе сустрэчы св. Францішка Асізскага з султанам Малікам Аль-Камілем.
, - сказаў Папа.
Францішак падкрэсліў важнасць дыялогу і павагі да ўнікальнасці кожнага народа і чалавека, асабліва ў наш час, калі адметнасці нярэдка становяцца прычынай варожасці і непрыняцця. “Неабходна супрацьпаставіць фанатызму і фундаменталізму салідарнасць паміж усімі вернікамі, маючы ў якасці бясцэннай кропкі апоры для нашай дзейнасці, каштошнасці, якія для нас з’яўляюцца супольнымі”, - дадаў ён.
Папа звярнуў увагу на фундаментальнае значэнне рэлігій для будавання мастоў паміж людзьмі, бо яны дапамагаюць бачыць годнасць кожнага чалавека і яго неад’емныя правы.
, - сказаў ён.
Францішак прывітаў міжрэлігійныя і экуменічныя ініцыятывы, якія на працягу некалькіх апошніх гадоў праходзілі ў Марока, зазначыўшы, што яны спыняць “інструменталізацыю рэлігіі для распаўсюджвання нянавісці, насілля, экстрэмізма і сляпога фанатызма і пакладуць канец выкарыстанню імені Бога для апраўдання забойстваў, выгнанняў, тэрарызму і прыгнёту”.
Папа звярнуў таксама ўвагу на важнасць клопату пра навакольнае асяроддзе. Ён заклікаў спрыяць экалагічнаму навяртанню дзеля інтэгральнага развіцця чалавека.
, - перакананы Святы Айцец.
Спасылаючыся на міграцыйны крызіс, Пантыфік зазначыў, што важна перайсці да практычнай рэалізацыі рашэнняў, прынятых міжнароднай супольнасцю. “Гэта феномен, які немагчыма вырашыць будаваннем бар’ераў, распаўсюджваннем страху перад іншымі ці адмаўленнем ў дапамозе тым, хто спадзяецца на законнае паляпшэнне сваёй сітуацыі і сваёй сям’і”, - дадаў Францішак.
Напрыканцы прамовы Папа запэўніў, што мараканскія хрысціяне жадаюць спрыяць будаванню грамадства і супольнага дабра ўсяго народа, служыць і бараніць чалавечае братэрства.
Пасля сустрэчы з мараканскім істэблішментам Пантыфік наведаў Маўзалей караля Мухамеда V і Каралеўскі палац у Рабаце, дзе адбылася яго прыватная сустрэча з каралём Мухамедам VI.