Святы Айцец: Евангелле фарміруе свабоднае мысленне
У сваім “Lectio divino” Пантыфік заўважыў, што акадэмічны шлях, якім ідуць студэнты, павінен весці не да ізалявання ад свету, але да жыцця ў ім, з крытычным поглядам і праніклівасцю. У гэтым кантэксце ён адзначыў каштоўнасць Евангелля, якое не “блакуе” мысленне, але фарміруе свабодны, сапраўдны, верны, здаровы позірк на рэальнасць.
У якасці прыкладу Святы Айцец спаслаўся на дэмаграфічны крызіс, які перажывае еўрапейскае грамадства. Паводле яго, гэта з’ява з’яўляецца плёнам “уніфікаванага, эгаістычна грамадства”, у якім на першым месцы стаіць самарэалізацыя.
“Вы, студэнты, добра падумайце пра гэта, падумайце наколькі “шалёным” з’яўляецца ўніфікаванае мысленне. Здаецца вельмі культурным, але на самой справе з’яўляецца “шалёным”, бо перашкаджае табе пакінуць пасля сябе гісторыю”, - звярнуў увагу навучэнцаў Латэранскага ўніверсітэта Пантыфік.