Пошук

Папа з айцом Бэрнарда Джані Папа з айцом Бэрнарда Джані 

Святы Айцец завяршыў удзел у духоўных практыкаваннях

Пантыфік завяршыў удзел у велікапосных духоўных практыкаваннях. Яны праходзілі 10-15 сакавіка 2019 г. у рэкалекцыйным цэнтры “Дом Боскага Настаўніка” ў Арычы, недалёка ад Рыма.

Пасля апошняй медытацыі Папа падзякаваў бэнэдыктынскаму абату, айцу Бэрнарда Франчэска Марыі Джані, за разважанні, скіраваныя на працягу рэкалекцый.

“Мяне ўразіла тое, што ты дапамог нам увайсці, як гэта зрабіла Слова, у тое, што чалавечае, і зразумець, што Бог заўсёды прысутны ў тым, што чалавечае. Першы раз Ён гэта зрабіў падчас уцелаўлення Слова, але таксама Ён прысутны ў слядах, якія пакідае чалавек”, - сказаў Папа.

Францішак падзякаваў рэкалекцыяністу за ўвагу да важнасці памяці, надзеі, працы, цярплівасці, за спасылкі на пастырскую канстытуцыю пра Касцёл у сучасным свеце “Gaudium et spes”, якая выражае вялікую адвагу ўдзельнікаў Другога Ватыканскага Сабора, за што сустракаецца з крытыкай нават у наш час.

Пантыфік папрасіў айца Бэрнарда аб малітве за сябе і сваіх супрацоўнікаў, а таксама пераказаў прывітанне ўсім манахам абацтва Сан-Мініята-Аль-Монтэ ў Фларэнцыі.

Навіна ў фармаце аўдыё
15 сакавіка 2019, 12:47