70-годдзе першага звароту Папы да вернікаў праз тэлебачанне
“Зноў скіроўваю мае віншаванні Шчаслівай Пасхі ўсім вам, якія паходзіце з Італіі і розных краін, а таксама тым, хто далучыўся да нас з дапамогай тэлебачання, радыё і іншых сродкаў камунікацыі. З гэтай нагоды, мне прыемна ўзгадаць, што семдзесят гадоў таму, менавіта на Пасху ў 1949 г., Папа ўпершыню прамаўляў праз тэлебачанне. Вялебны Пій ХІІ звяртаўся да гледачоў французскага тэлебачання, падкрэсліваючы, як позіркі Наступніка Пятра і вернікаў маглі сустрэцца таксама з дапамогай новага сродку камунікацыі. Гэта гадавіна дае мне нагоду, каб заахвоціць хрысціянскія супольнасці карыстацца ўсімі прыладамі, якія тэхніка дае ў наша распараджэнне, каб абвяшчаць добрую навіну Уваскрослага Хрыста. Каб камунікаваць, а не толькі кантактаваць”, - сказаў Пантыфік.