Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак нагадаў моладзі пра важнасць ружанцовай малітвы

Пантыфік нагадаў моладзі пра важнасць ружанцовай малітвы. Адмысловы заклік ён скіраваў перад малітвай "Анёл Панскі", якая 14 красавіка 2019 г. прайшла ў Ватыкане.

Святы Айцец распавёў юнакам і дзяўчатам, прысутным на плошчы св. Пятра, што з нагоды Сусветнага дня моладзі, які адзначаецца ў Пальмовую нядзелю, вырашыў падарыць ім ружанцы.

“Гэтыя ружанцы з аліўкавага дрэва, былі зроблены ў Святой Зямлі спецыяльна да сусветнай сустрэчы моладзі, якая праходзіла ў студзені ў Панаме, а таксама да сённяшняга Дня. Зноў заклікаю моладзь і ўсіх да ружанцовай малітвы за мір, асабліва за мір у Святой Зямлі і на Блізкім Усходзе”, - падкрэсліў Пантыфік.

Пасля марыйнай малітвы шматлікія валанцёры раздалі падарункі Папы вернікам, сабраным на галоўнай ватыканскай плошчы.

Навіна ў фармаце аўдыё
14 красавіка 2019, 12:00