Пошук

Папа абмывае ногі зняволеным рымскай турмы. Ілюстрацыйнае фота Папа абмывае ногі зняволеным рымскай турмы. Ілюстрацыйнае фота 

Францішак правядзе Імшу Вячэры Пана на тэрыторыі турмы

У Вялікі чацвер, 18 красавіка 2019 г., Францішак наведае турму ў Вэлетры, недалёка ад Рыма, і ўзначаліць на яе тэрыторыі Імшу Вячэры Пана. Аб гэтым паінфармавала Зала Друку Святога Пасаду.

Святы Айцец сустрэнецца з зняволенымі, грамадзянскімі супрацоўнікамі і агентамі пенітэнцыярнай паліцыі. Падчас эўхарыстычнай цэлебрацыі ён абмые ногі дванаццаці зняволеным.

Ужо ў чарговы раз Пантыфік узначаліць св. Імшу Вячэры Пана ў месцы зняволення. Раней ён рабіў гэта ў рымскай турме “Regina Coeli”, а два гады таму – у турме “Paliano”, на тэрыторыі дыяцэзіі Палестрына, недалёка ад Рыма.

Навіна ў фармаце аўдыё
03 красавіка 2019, 14:02