Пошук

Ілюстрацыйнае фота. Папа пасля землятрусу ў Аматрычэ Ілюстрацыйнае фота. Папа пасля землятрусу ў Аматрычэ 

Пантыфік паедзе на пацярпелыя ад землятрусаў тэрыторыі

16 чэрвеня 2018 г. Пантыфік здзейсніць падарожжа салідарнасці ў італьянскую дыяцэзію Камерына-Сансеверына-Марке, каб падтрымаць мясцовае насельніцтва, якое адбудоўвае рэгіён пасля землятрусаў.

У жніўні 2016 г. вобласць Марке закрануў моцны землятрус магнітудай 6,0, у выніку якога загінулі каля 300 чалавек. Таксама ў студзені 2017 г. тут былі зарэгістраваны штуршкі магнітудай 4,7.

У рамках свайго візіту ў Камерына Францішак сустрэнецца з сем’ямі, якія пацярпелі ў выніку катаклізму і страцілі свае дамы, паразмаўляе з прадстаўнікамі ўладаў, наведае мясцовую катэдру, узначаліць св. Імшу на галоўнай плошчы горада, паабедае з духавенствам дыяцэзіі.

Інфармацыю распаўсюдзіла 6 красавіка 2019 г. Зала Друку Святога Пасаду.

Навіна ў фармаце аўдыё
06 красавіка 2019, 13:28