Пантыфік пра хрысціянскі стыль працы цырульніка
Што значыць хрысціянскі стыль працы цырульніка або касметолага? Думкамі аб гэтым Папа падзяліўся з сваімі гасцямі, якія прыбылі ў Ватыкан у свой выходны дзень.
Св. Марцін дэ Порэс, нагадаў Францішак, самаахвярна служыў бедным і хворым, дапамагаючы ім дзякуючы ведам, якія атрымаў працуючы спачатку ў аптэцы, а потым у цырульні. На думку Папы, пакора і веліч святога можа дапамагчы прадстаўнікам прафесіі з цярплівасцю сведчыць хрысціянскія каштоўнасці.
“Ён заахвочвае вас, перш за ўсё, выконваць вашу працу па-хрысціянску, ветліва і паважліва ставячыся да кліентаў і заўсёды дзелячыся з імі добрым словам падахвочвання, не паддаючыся спакусе плётак, што з лёгкасцю, як вядома, пранікае і ў кантэкст вашай працы”, - сказаў Святы Айцец. Ён пажадаў італьянскім цырульнікам: “Няхай кожны з вас, выконваючы сваю працу, заўсёды паводзіць сябе сумленна, робячы, такім чынам, станоўчы ўклад у агульнае дабро грамадства”.