Папа: маліцца за медыкаў на ахопленых вайной тэрыторыях
Францішак патлумачыў сваю малітоўную інтэнцыю на красавік. Відэа-ролік з яго зваротам быў падрыхтаваны Сусветнай сеткай малітвы. Ён з’явіўся ў інтэрнэце 4 красавіка 2019 г.
“Прысутнасць урачоў, санітараў і іншых медыцынскіх работнікаў на тэрыторыях, спустошаных канфліктамі – гэта знак надзеі. Гэта мудрыя, адважныя, добрыя людзі, якія, ідучы за голасам свайго паклікання, працуюць у надзвычай небяспечных умовах”, - заўважыў Папа.
“Памолімся за лекараў і гуманітарных супрацоўнікаў, якія дзейнічаюць на ахопленых вайной тэрыторыях, рызыкуючы ўласным жыццём для ратавання жыцця іншых людзей”, - агучыў сваю малітоўную інтэнцыю Святы Айцец.
04 красавіка 2019, 16:29