Пошук

На плошчы св. Пятра падчас "Анёл Панскі" На плошчы св. Пятра падчас "Анёл Панскі" 

Святы Айцец пажадаў школьнікам быць смелымі сведкамі Езуса

7 красавіка 2019 г. на малітве “Анёл Панскі” з Папам сабралася шмат дзяцей школьнага ўзросту. Францішак заўважыў гэта і прывітаў школьнікаў, назваўшы адукацыйныя ўстановы і месцы, адкуль яны прыбылі.

На плошчы св. Пятра, між іншым, былі прысутныя: вучні з іспанскіх Ла-Корунья і Альбасэтэ, з аўстрыйскага Тэльфс і французскага Кольмар, італьянскіх Балонні, Нікасіі, Генуі, Турына, Верчэлі, Сэціньяна, Скандзічы, чатырнаццацігадовыя вучні з Мілана.

“Будзьце смелымі сведкамі Езуса і Евангелля!”, - заклікаў Пантыфік юнакоў і дзяўчат.

Навіна ў фармаце аўдыё
07 красавіка 2019, 12:32