Пошук

Папа Францішак. Ілюстратыўнае фота Папа Францішак. Ілюстратыўнае фота 

Святы Айцец заклікаў духоўна падрыхтавацца да Вялікадня

Францішак заклікаў вернікаў добра перажыць Вялікі тыдзень і Вялікдзень. З адмысловым заклікам ён звярнуўся 10 красавіка 2019 г., падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.

“Мы завяршаем велікапоснае пілігрымаванне. Ужо вельмі блізка святло і суцяшэнне Пасхі Пана. Напоўненыя радасцю і надзеяй, падрыхтуемся прыняць Хрыстовыя пачуцці і напоўніцу перажыць дні Яго мукі і праслаўлення”, - заклікаў Папа.

“Мы набліжаемся да Пальмовай нядзелі, якая ўвядзе нас у Вялікі тыдзень мукі Пана. Давайце адкрыем нашыя сэрцы на любоў Бога, “Які Сына свайго не пашкадаваў, але аддаў Яго за ўсіх нас” (Рым 8, 32), дзеля нашага збаўлення. Няхай гэта будзе час міласэрнасці і ласкі для вас і вашых блізкіх. Няхай Бог благаславіць вас!”, - звярнуўся Францішак да вернікаў.

Вялікдзень у Каталіцкім Касцёле сёлета будзе адзначацца 21 красавіка.

Навіна ў фармаце аўдыё
10 красавіка 2019, 11:22