Францішак адкрыў фотавыставу ў Ватыкане
Святы Айцец узначаліў інаўгурацыю фотавыставы “Манахіні лечаць сэрцы” і аднайменнай кампаніі. Урачыстае мерапрыемства прайшло 10 мая 2019 г. у Ватыкане.
Акцыя прымеркавана да 10-годдзя “Talitha Kum” – Сусветнай сеткі барацьбы з гандлем людзьмі, якая залучае членаў жаночых і мужчынскіх манаскіх кангрэгацый.
Фотаздымкі былі зроблены амерыканкай Лізай Крысцін, якая падарожнічала па ўсім свеце, дакументуючы дзейнасць асацыяцыі.
“Talitha Kum” была заснавана ў 2009 г. і аб’ядноўвае ў 70 краінах свету законнікаў і законніц, прыхільнікаў барацьбы з сучасным рабствам. Назва натхнёная фрагментам з 5 раздзелу Евангелля св. Марка, аб уваскрасенні дачкі Яіра. Словы “Talitha Kum” нясуць пераўтваральную сілу спагады і міласэрнасці, якая абуджае глыбокае імкненне да годнасці і жыцця без эксплуатацыі.
10 мая 2019, 14:54