Пантыфік даверыў Скоп’е заступніцтву св. Маці Тэрэзы
“Яна ўмела рабіць дабро тым, хто ў ім больш за ўсё меў патрэбу, таму што бачыла ў кожным чалавеку твар Твайго Сына. Паслухмяная Твайму Духу, яна стала малітоўным лямантам бедных і ўсіх тых, хто адчувае голад і смагу справядлівасці”, - заўважыў у сваёй малітве Папа.
Францішак папрасіў у св. Маці Тэрэзы адмысловай дапамогі для Скоп’е, дзе яна нарадзілася і дзе быў яе дом, аб тым, каб яго жыхары атрымалі ласку “быць пільнымі і ўважлівымі да голасу бедных, пазбаўленых сваіх правоў, хворых, адрынутых і найменшых нашых братоў і сясцёр”.
“Няхай Ён дасць нам сэрца, здольнае любіць Бога, прысутнага ў кожным чалавеку, сэрца, здольнае распазнаваць Яго ў тых, хто адчувае пакуты і несправядлівасць. (...) Няхай Ён дапаможа, каб наша любоў выражалася не толькі словамі, але была эфектыўнай і сапраўднай, каб была годным даверу сведчаннем Касцёла, чыім абавязкам з’яўляецца абвяшчэнне Евангелля бедным, свабоды зняволеным, радасці прыгнечаным і ласкі збаўлення ўсім”, - маліўся Святы Айцец.
Апошнім пунктам візіту Папы ў Мемарыял стала благаслаўленне вуглавога каменя пад санктуарый св. Маці Тэрэзы, які плануецца пабудаваць у Скоп’е.