Пошук

Папа і мігранты. Ілюстрацыйнае фота Папа і мігранты. Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік: мігранты і бежанцы – шанс для Касцёла і свету

У падыходзе да мігрантаў і бежанцаў гаворка ідзе пра пераадоленне страхаў, пра міласэрнасць і чалавечнасць, пра сучаснасць і будучыню чалавецтва, - напісаў Пантыфік у адмысловым пасланні.

У самым пачатку папскага тэксту, прымеркаванага да Сусветнага дня мігранта і бежанца, адзначаецца, што сёння свет перажывае штат балючых канфліктаў, а грамадства развітых краін пакутуе ад “глабалізацыі абыякавасці”. У такой сітуацыі, “мігранты, бежанцы, перасяленцы і ахвяры гандлю людзьмі сталі сімвалам выключэння”. Святы Айцец звяртае ўвагу, што наяўнасць закрытасці да гэтых асоб з’яўляецца “трывожным сігналам”, які сведчыць аб “маральным заняпадзе”.

Пантыфік падкрэслівае, што прысутнасць мігрантаў і бежанцаў з’яўляецца стымулам для абнаўлення важных аспектаў хрысціянскага існавання і пачуцця чалавечнасці. Гаворка ідзе таксама пра міласэрнасць, праз якую мы сведчым нашу веру. Ён дадаў, што “рэальнае развіццё палягае на інтэграцыі ўсіх людзей у свеце, спрыяе іх усебаковаму развіццю і клопату пра будучыя пакаленні”.

У сваім пасланні Францішак падкрэслівае, што трэба апошніх паставіць на першае месца, бо такой з’яўляецца “логіка Евангелля”.

“[У любой палітычнай дзейнасці, у кожнай праграме і душпастырскай ініцыятыве, мы павінны заўсёды ставіць у цэнтр чалавека, у яго розных аспектах, у тым ліку і духоўным]”

, - піша Папа.

Пантыфік падкрэслівае, што прысутнасць мігрантаў дапамагае развеяць міфы пра канцэпцыю прагрэсу для нямногіх шляхам выкарыстання многіх.

Паводле Францішка, місію Касцёла ў кантэксце праблемы міграцыі вызначаюць чатыры дзеясловы: прымаць, абараняць, заахвочваць і інтэграваць. “На кон пастаўлена не толькі пытанне мігрантаў, не толькі іх, але і ўсіх нас, сучаснасці і будучыні чалавечай сям’і”, - піша Папа. Ён падкрэслівае, што менавіта праз гэтых асоб Бог заклікае нас да навяртання і вызвалення ад замкнёнасці, да адмовы ад культуры абыякавасці і адчужэння.

Сусветны дзень мігранта і бежанца сёлета будзе адзначацца ў верасні, ужо ў 105 раз.

Навіна ў фармаце аўдыё
27 мая 2019, 12:33