Пантыфік заклікае маліцца за Афрыку
Францішак пракаментаваў сваю малітоўную інтэнцыю на май. 2 мая 2019 г. у інтэрнэце з’явіўся адмысловы відэа-ролік, падрыхтаваны Сусветнай сеткай малітвы.
“Этнічныя, моўныя і племянныя падзелы ў Афрыцы магчыма пераадолець, спрыяючы адзінству ў адметнасцях. Хацеў бы падзякаваць законніцам, святарам, свецкім вернікам і місіянерам за іх працу на карысць дыялогу і прымірэння паміж рознымі сектарамі афрыканскага грамадства”, - заўважыў Папа ў відэа.
“Молімся ў гэтым месяцы, каб Касцёл у Афрыцы, дзякуючы актыўнаму ўдзелу вернікаў, стаў закваскай адзінства для сваіх членаў, а таксама знакам надзеі для ўсяго кантынента”, - агучыў сваю малітоўную інтэнцыю Святы Айцец.
02 мая 2019, 16:30